Берклій () Bk — штучны трансуранавы радыеактыўны хімічны элемент з групы актыноідаў. Назва ад г. Берклі (ЗША), адкрыты вучонымі Нацыянальнай лабараторыі імя Лоўрэнса ў г. Берклі (Каліфорнія, ЗША; ранейшая назва — Радыяцыйная лабараторыя) Стэнлі Томпсанам, Гленам Сібаргам, Альбертам Гіёрса пры бамбардзіроўцы мішэні з амерыцыя-241 паскоранымі на 60-цалевым цыклатроне α-часціцамі. Атамны нумар 97; вядома 10 ізатопаў з масавым лікам 240—251 (акрамя 241). Найбольш доўгаіснуючыя 247Bk (перыяд паўраспаду 1380 гадоў, α-выпрамяняльнік), 249Bk (перыяд паўраспаду 314 сутак, β-выпрамяняльнік).

Серабрыста-белы метал, тэмпература плаўлення 980 °C, вельмі рэакцыйназдольны. Атрымліваюць у ядзерных рэактарах апрамяненнем плутонію, амерыцыю і кюрыю нейтронамі. Выкарыстоўваецца ў даследаваннях ядзернай фізікі і радыяхіміі. Высокатаксічны, ГДК у паветры 5,9∙10​−4 Бк/л. Літаратура

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Актыноіды