Ясельда, Ясольда — рака ў Брэсцкай вобласці, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 250 км. Вадазбор 7790 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35,8 м³/с. Агульнае падзенне ракі 37,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 ‰.
Назва У ХІІІ ст. (Іпаццеўскі летапіс) назва фігуруе як "Ясолда". На картах ХІХ ст. (Шуберта, Фіцінгофа) як Ясельда, Яселда. На польскай карце 1933 г. - Ясёльда.
Пачынаючы з літоўскага лінгвіста і назвазнаўцы К. Бугі ў назве Ясельды, як і ў шэрагу іншых гідронімаў у блізкім да вытоку Ясельды рэгіёне (Грыўда, Нёўда, Сёгда, Саколда, Голда), бачаць канцавы элемент -da, які ён вёў ад меркаванага яцвяжскага *udā «вада, рака», роднаснага літоўскаму vanduo, латышскаму ūdens "вада".K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 602.
Гідраграфія
На карце ХІХ ст. (Шуберта) Ясельда выцякала з Белага балота (варыянт: Дзікі) ля Труханавічаў.
На сёння пачынаецца на вышыні 168,6 м над узроўнем мора, за 4 км на поўнач ад вёскі Клепачы Пружанскага раёна, у вярхоўі цячэ па Прыбужскай раўніне, далей па нізіне Прыпяцкага Палесся (па Бярозаўскім, Драгічынскім і Пінскім раёнах) праз Спораўскае возера. Вусце каля вёскі Качановічы Пінскага раёна. Ясельда ўваходзіць у водную сістэму, якая Агінскім каналам злучае басейн Прыпяці з басейнам Нёмана.
Веснавое разводдзе ў канцы сакавіка, доўжыцца да 1-й палавіны мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,4 м у вярхоўі да 2,6 м у ніжнім цячэнні, найбольшая адпаведна 1,7 і 3,1 м. Замярзае рака ў пачатку снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход працягваецца 2—3 сутак. Расход вады каля вёскі Сінін Пінскага раёна (53 км ад вусця) найбольшы 573 м/с (1958), найменшы 1,36 м³/с (1956).
Даліна невыразная, месцамі трапецападобная; яе шырыня 2—4 км, найбольшая 6—8 км. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні шырынёй 0,8—1,2 км, у ніжнім 1,5—6 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 39,1 км, а таксама на тэрыторыі Бярозаўскага раёна ад аграгарадка Сялец да аграгарадка Стрыгінь на працягу 15 км каналізаванае.
На неканалізаваных участках рэчышча звілістае і моцназвілістае, яго шырыня 10—40 м, найбольшая 80 м (каля вёскі Купяцічы Пінскага раёна).
Асноўныя прытокі Злева: Цемра, Хатава, Жыгулянка, Агінскі канал.
На карце ХІХ ст. (Шуберта) першым левым прытокам, адразу пасля выхаду Ясельды з Белага балота пазначаная рачулка Рудая (уцякала насупраць Труханавічаў).
Справа: Башта, канал Вінец, Аснежыцкі канал, Ласінцы, Мыш, Мерачанка.
На рацэ Гарады: Бяроза. Вёскі: Моталь. Вадасховішчы: Сялец.
У басейне ракі вадасховішча Руднікі (Пружанскі раён), Джыдзінне (Іванаўскі раён).
Крыніцы
Літаратура
Ясельда / И. В. Абрамова [и др.]; под общ. ред. А. А. Волчека, И. И. Кирвеля, Н. В. Михальчука; Национальная академия наук Беларуси, Полесский аграрно-экологический институт. — Минск : Беларуская навука, 2017. — (Реки Полесья). — 416, с. ISBN 978-985-08-2220-8.
Спасылкі
Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Драгічынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Іванаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пінскага раёна