Серабактэ́рыі — бактэрыі, акісляючыя неарганічныя злучэнні серы і малекулярную серу (звычайна, серавадарод і іншыя злучэнні серы да сернай кіслаты).

Да серабактэрый адносяць шэраг фотатрофных пурпуровых і зялёных серабактэрый, тыёнавыя бактэрыі. Часцей за ўсё сустракаюцца нітчатыя серабактэрыі(Beggiatoa, Thiothrix) і аднаклетачныя (Thiospira, Thiovulum, Macromonas).

Сустракаюцца у вадзе і грунце вадаёмаў, глебе, радовішчах серы і сульфідных мінералаў.

Карысныя ўласцівасці Серабактэрыі ўдзельнічаюць у кругавароце серы ў прыродзе і паніжаюць утрыманне серы ў вадзе. Некаторыя з іх выкарыстоўваюцца ў працэсе вышчалочвання металаў з руды (гідраметалургія).

Шкоднае ўздзеянне Некаторыя серабактэрыі могуць з'яўляцца прычынай разбурэння бетонных і мураваных збудаванняў і абсталявання ў шахтах, карозіі металаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бактэрыі Катэгорыя:Злучэнні серы