Ганна Уладзіміраўна Арашонкава () — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959).
Біяграфія Нарадзілася ў маёнтку Альба (цяпер Нясвіжскі раён Мінскай вобласці, Беларусь). Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1953 годзе. З 1956 года ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. У 1963—1967 года ў Мінскім педагагічным інстытуце.
Навуковая дзейнасць Даследавала сучасную беларускую мову і культуру мовы, лексікаграфію, дыялекталогію. Суаўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (кнігі 1-2, 1968-69; Дзяржаўная прэмія СССР 1971), «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (выпуск 1, 1988); Беларуская граматыка" (частка 1, 1985), «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) і «Кароткі слоўнік беларускай мовы» (1994, абодва з В. П. Лемцюговай); «Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994).
Узнагароды Лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) за ўдзел у комплексе прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі.
Крыніцы
Літаратура — С. 456.
Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ