Святы Гільём, Гільём д'Ара́нж, Гільём з Тулу́зы (, 750 — гг.) — франкскі ваенны і палітычны дзеяч, герой французскага сярэдневяковага эпасу, святы Рымска-каталіцкай царквы. Дзень шанавання — 28 мая.

Гільём быў стрыечным братам Карла Вялікага. У 790 г. атрымаў тытул графа Тулузы. У 793 г. пацярпеў паражэнне ад пірэнейскіх мусульман пад Нарбонай, але не даў магчымасці ворагам прасоўвацца далей ў Франкскае каралеўства. У 801 г. удзельнічаў у паспяховай аблозе Барселоны.

У 784 г. заснаваў абацтва Аньян. У 806 г. стаў бенедыктынскім манахам і абатам гэтага кляштара. Памёр каля 812 г. Кананізаваны ў 1066 г.

У XI—XII стст. стаў героем эпічнага цыкла французскай паэзіі chansons de geste. Усяго вядома 20 твораў, прысвечаных Гільёму або яго набліжаным. У паэзіі трубадураў разглядаўся як прыклад добрага васала і рашучага рыцара, часам супрацьпастаўляўся Людовіку Святому.

Спасылкі W.J.A. Jonckbloet, Guillaume d'Orange. Chansons de geste des 11e et 12e siècles, publiées pour la première fois CYCLE DE GUILLAUME D'ORANGE

Гільём Гільём Катэгорыя:Графы тулузскія