__NOTOC__

7 ліпеня — сто восемдзесят восьмы (сто восемдзесят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1754: У Нью-Ёрку адкрыўся Каралеўскі каледж, цяпер — Калумбійскі ўніверсітэт. 1846: ЗША абвясцілі аб анексіі Каліфорніі, якая абвясціла сваю незалежнасць ад Мексікі. 1864: Адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя. 1937: Пачатак Другой япона-кітайскай вайны. 1992: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Уругваем. 2000: У Мінску прапаў без вестак тэлеаператар Дзмітрый Завадскі. 2005: Тэрарыстычныя акты ў Лондане. 2007: Афіцыйна зарэгістравана Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя. 2012: Упершыню за 40 гадоў у Лівіі прайшлі выбары ва ўстаноўчую Асамблею — Усеагульны Нацыянальны кангрэс. 2017: Дагавор аб забароне ядзернай зброі быў прыняты ў штаб-кватэры ААН.

Нарадзіліся 1119: Імператар Сутоку 1752: Жазеф Мары Жакар, французскі вынаходнік праграмаванага ткацкага станка 1796: Ян Чачот, беларускі і польскі паэт (пам. 11(23).8.1847) 1860: Густаў Малер, аўстрыйскі дырыжор і кампазітар (пам. 18.5.1911) 1869: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, архітэктар (пам. 6.11.1940) 1882: Янка Купала, класік беларускай літаратуры (пам. 28.6.1942) 1884: Ліён Фейхтвангер, нямецкі пісьменнік (пам. 21.12.1958) 1887: Марк Шагал, беларускі, расійскі і французскі мастак (пам. 28.3.1985) 1894: Антон Борык, беларускі палітычны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну (пам. пасля 1939) 1910: Юзаф Трыпуцька, шведскі мовазнавец-славіст (пам. 21.7.1983) 1911: Пайнтап Перкінс, амерыканскі джазавы піяніст (пам. 21.3.2011) 1938: Ян Асман, нямецкі егіптолаг 1944: Іэн Уілмут, брытанскі эмбрыёлаг 1961: Вінцук Вячорка, беларускі мовазнавец, журналіст, палітык і грамадскі дзеяч 1976: Берэніс Бежо, французская кінаактрыса 1992: Грэйс Браўн, аўстралійская велагоншчыца, алімпійская чэмпіёнка

Памерлі 1304: Бенедыкт XI, Папа Рымскі 1572: Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі — апошні з Ягелонаў (нар. 1.8.1520) 1633: Леў Сапега, вялікалітоўскі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч (нар. 4.4.1557) 1816: Рычард Брынслі Шэрыдан, англа-ірландскі пісьменнік 1892: Іван Чэрскі, беларускі геолаг, географ, даследчык Сібіры (нар. 3(15).5.1845) 1926: Антоніа Гаўдзі, іспанскі архітэктар (нар. 25.6.1852) 1930: Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменнік (нар. 22.5.1859) 1964: Ліліян Коўленд, амерыканская лёгкаатлетка 1965: Машэ Шарэт, 1-ы міністр замежных спраў Ізраіля 1973: Макс Хоркхаймер, нямецкі філосаф і сацыёлаг 1991: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык (нар. 17.4.1936) 2021: Жавенель Маіз, прэзідэнт Гаіці

Святкуюць Беларусь, Польшча, Расія, Украіна: Купалле Італія: фестываль Сан-Фермін Кайманавы астравы: Дзень Канстытуцыі Літва: Дзень сельскай гаспадаркі Паўночная Асеція, Расія: Дзень Рэспублікі Саламонавы Астравы: Дзень незалежнасці Танзанія: Дзень сельскай гаспадаркі Японія: Танабата, фестываль зорак

707