__NOTOC__

7 мая (7 траўня) — сто дваццаць сёмы (сто дваццаць восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

973: Пасля смерці свайго бацькі Атон II становіцца адзіным валадаром Свяшчэннай Рымскай імперыі. 1189: Гамбург атрымаў ад Фрыдрыха I Барбаросы дазвол на бяспошлінны гандаль і статус імперскага горада. 1253: З Канстанцінопаля ў Манголію выправілася французскае пасольства на чале з манахам-францысканцам Вілемам Рубрукам. 1583: Завершана перабудова Нясвіжскага замка. 1794: Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі універсал. 1904: Адменена забарона літоўскага друку ў Расійскай імперыі. 1915: Германская падводная лодка затапіла каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Ірландыі брытанскі лайнер «Лузітанія», які плыў з ЗША у Вялікабрытанію. 1918: Заключаны Бухарэсцкі мірны дагавор паміж Румыніяй і Цэнтральнымі дзяржавамі, якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне. 1985: Адкрыты для наведвальнікаў Полацкі музей баявой славы. 1991: Выйшла Mac OS System 7. 1999: Пры нявысветленых абставінах у цэнтры Мінска знік генерал Юрый Захаранка. 2000: Уладзімір Пуцін заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі. 2009: У Празе адбыўся саміт краін-удзельніц новай праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», з удзелам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Нарадзіліся

1574: Інакенцій X, Папа Рымскі (пам. 7.1.1655) 1713: Алексі Клод Клеро, французскі матэматык і астраном (пам. 17.5.1765) 1774: Фрэнсіс Бафорт, англійскі гідрограф, які распрацаваў 12-бальную шкалу сілы ветру (пам. 17.12.1857) 1833: Іаганес Брамс, нямецкі кампазітар і піяніст (пам. 3.4.1897) 1840: Пётр Чайкоўскі, рускі кампазітар (пам. 6.11.1893) 1841: Густаў Лебон, французскі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст (пам. 13.12.1931) 1861: Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1913 года (пам. 7.8.1941) 1868: Раман Скірмунт, старшыня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі (пам. 1939) 1880: Міхал Ромер, польскі і літоўскі вучоны, грамадска-палітычны дзеяч (пам. 22.2.1945) 1901: Гэры Купер, амерыканскі акцёр (пам. 13.5.1961) 1919: Эва Перон, жонка колішняга прэзідэнта Аргенціны Хуана Перона (пам. 26.7.1952) 1923: Эн Бакстэр, амерыканская актрыса 1924: Марджары Бултан, пісьменнік, паэт і драматург на эсперанта 1924: Джэймс Лірмант Гованс, брытанскі ўрач і імунолаг 1935: Хорхэ Грыфа, аргенцінскі футбаліст 1976: Аелет Шакед, ізраільскі дзяржаўны дзеяч 1993: Нікалае Станчу, румынскі футбаліст

Памерлі

399 да н.э.: Сакрат, старажытнагрэчаскі філосаф (нар. 4.6.470 да н.э.) 973: Атон I Вялікі, кароль германскі, заснавальнік і першы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (нар. 23.11.912) 1205: Ласла III, кароль Венгрыі і Харватыі (нар. 1199) 1825: Антоніо Сальеры, італьянскі кампазітар (нар. 18.8.1750) 1840: Каспар Давід Фрыдрых, нямецкі жывапісец (нар. 5.9.1774) 1941: Джэймс Джордж Фрэзер, англійскі антраполаг (нар. 1.1.1854) 1951: Джордж Арліс, амерыканскі акцёр і рэжысёр (нар. 10.4.1868) 1954: Рыхард Мюлер (мастак) 1965: Чарлз Шылер, амерыканскі мастак 1966: Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменнік (нар. 6.3.1909) 1977: Сямён Пейсахавіч Школьнікаў, беларускі мастак-грымёр 2009: Алесь Пікула, беларускі грамадска-палітычны дзеяч з Баранавічаў 2017: Алесь Рыбак, беларускі пісьменнік 2024: Эвальд Аавік, эстонскі акцёр

Святкуюць Беларусь, Балгарыя, Расія: Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі Данія, Дзень малітвы. Шатландыя, Дзень вясны.

507