thumb|150пкс|Эбергард Нестле thumb|150пкс|Курт Аланд Novum Testamentum Graece — лацінская назва арыгінальнай грэчаскамоўнай версіі Новага Запавету. Першым друкаваным выданнем стала Камплютэнская паліглота кардынала Франсіска Хіменеса дэ Сіснераса, надрукаваная ў 1514, якая, аднак, пабачыла свет толькі ў 1520. За гэты час у 1516 сваю версію грэчаскага Новага Запавету выдаў Эразм Ратэрдамскі.
У цяперашні час пад Novum Testamentum Graece звычайна маюць на ўвазе выданне Nestle-Aland, названае так паводле прозвішчаў даследчыкаў, якія ўзначальвалі крытычную працу па рэдагаванні. У наш час выйшла ўжо 28-е яго перавыданне, скарочана NA28. Тэкст «Нестле-Аланда» — асноўная крыніца большасці сучасных перакладаў Новага Запавету, а таксама стандарт для акадэмічнай працы па вывучэнні Новага Запавету.
Гл. таксама Тэксталогія
Спасылкі Афіцыйная старонка Нестле—Аланда Параўнанне тэксту Novum Testamentum Graece (NA27/UBS4) з іншымі рукапісамі
Катэгорыя:Выданні Бібліі Катэгорыя:Тэксталогія Катэгорыя:Біблейская крытыка Катэгорыя:Новы Запавет