Сту́па (ад санскрыт स्तूप узвышша), або дагоба (санскрыт दातु-गर्भ месца рэліквій) — будысцкае культавае збудаванне ў выглядзе купалу для захавання рэліквій.

Згодна рэлігійнай традыцыі, першыя ступы былі ўзведзены над прахам, пахавальнай урнай і вуглямі з пахавальнага вогнішча Буды пасля яго смерці. На працягу стагоддзяў у розных краінах з’явіліся розныя найменні і традыцыі будавання ступ, аднак усе яны робяцца замкнёнымі, полымі знутры, але з разнастайнымі архітэктурнымі элементамі (фундаментам, ступенямі, падстрэшкамі, громаадводам, парэнчамі і г. д.) са знешняга боку.

Ступы звычайна падзяляюцца на: Пахавальныя (з рэшткамі Буды або яго знакамітых паслядоўнікаў) Памятныя (у гонар пэўных падзей з жыцця Буды) Рэчавыя (са свяшчэннымі рэчамі і тэкстамі) Сімвалічныя (як сімвалы пэўных пастулатаў будысцкай тэалогіі) Запаветныя (у гонар рэлігійных запаветаў)

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Усё пра ступы

Катэгорыя:Культавыя збудаванні Катэгорыя:Будызм