Biblia Hebraica Stuttgartensia ( — Штутгарцкая яўрэйская Біблія), скарочана  — крытычная рэдакцыя масарэцкага тэксту Іўдзейскай Бібліі паводле Ленінградскага кодэксу, дапоўненая масарэцкімі і тэксталагічна-крытычнымі заўвагамі. Выдадзена Deutsche Bibelgesellschaft (нямецкім Біблейскім таварыствам) у Штутгарце.

Гісторыя  — выпраўленае Нямецкім Біблейскім таварыствам трэцяе выданне Biblia Hebraica, адрэдагаванае . Першая друкаваная Біблія, заснаваная на Ленінградскім кодэксе. Цалкам перагледжана крытычная частка. Выдавалася часткамі ў 1968—1976 годах; у 1977 выйшла поўнае аднатомнае выданне, якое пасля перавыдавалася ў 1983, 1987, 1990. Чацвёртае выданне было перагледжана і пераразмеркавана ў 1997.

Асноўныя адрозненні і : новы від гарнітуры ў сувязі з пераходам да машыннага набору; тэкст выдання больш адпавядае арыгінальнаму тэксту Ленінградскага кодэкса; у тэксце цалкам прыведзены як вялікая, так і малая масоры; цалкам перагледжаны крытычны апарат тэксту.

У 2004 годзе Deutsche Bibelgesellschaft пачало працу над стварэннем цалкам перапрацаванага і пашыранага выдання ў 20 тамах пад назвай Biblia Hebraica Quinta (Пятая яўрэйская Біблія), якая таксама ўключае спасылкі і параўнанні з апошнімі тэкстамі Кумрану. Заканчэнне праекта запланавана на 2020-я гады.

Змест Тэкст «дакладная» (глядзіце ніжэй) копія масарэцкага тэксту, які захаваўся ў Ленінградскім кодэксе. Аднак Хронікі былі перанесеныя ў канец, як гэта сустракаецца ва ўсіх іўдзейскіх Бібліях, у той час калі ў кодэксе пасля гэтай кнігі ідуць яшчэ Псалмы.

традыцыйна падзяляецца на тры раздзелы: Тору (תורה «інструкцыя»), Невіім (נבאים «прарокі») і Кетувім (כתבים «пісанні»).

На палях размешчаны масарэцкія нататкі. Яны ўзяты з кодэксу, аднак былі значна выпраўлены дзеля дакладнейшага дапасавання і лепшага разумення. Больш за тое, дзеля тлумачэння гэтых нататак створаны асобныя кнігі. Некаторыя з нататак, пазначаныя Sub loco, азначаюць, што тут паўстала праблема з разуменнем, частка гэтых нататкаў нават супярэчаць тэксту.

Зноскі пазначаюць магчымыя выпраўленні ў іўдзейскім тэксце. Многія заснаваны на Самарытанскім Пяцікніжжы, Скрутках Мёртвага мора і на ранніх перакладах Бібліі — Септуагінце, Вульгаце і Пешыце. Астатнія — .

Парадак кніг Парадак размяшчэння кніг адпавядае Ленінградскаму кодэксу, у тым ліку ў Кетувіме, дзе ён адрозніваецца ад традыцыйных яўрэйскіх Біблій. Так, кніга Ёва стаіць паміж Псалмамі і Прытчамі, а Пяць скруткаў размешчаны ў парадку: Руф, Песня песень, Эклезіяст, Плач Ераміі, Эсфір. Зменена размяшчэнне толькі Хронік.

Тора 1. Быццё [בראשית / Bere’shit] 2. Выхад [שמות / Shemot] 3. Левіт [ויקרא / Vayikera’] 4. Лічбы [במדבר / Bamidebar] 5. Другі закон [דברים / Devarim]

Невіім 6. Ісус Навін [יהושע / Yehoshua‛] 7. Суддзі [שופטים / Shophetim] 8. Самуіл (I & II) [שמואל / Shemuel] 9. Цароў (I & II) [מלכים / Melakhim] 10. Ісая [ישעיה / Yesha‛yahu] 11. Ерамія [ירמיה / Yiremiyahu] 12. Езекііль [יחזקאל / Yekhezq’el] 13. Дванаццаць прарокаў [תרי עשר] a. Асія [הושע / Hoshea‛] b. Ёіль [יואל / Yo’el] c. Амос [עמוס / Amos] d. Аўдзей [עובדיה / ‛Ovadyah] e. Ёна [יונה / Yonah] f. Міхей [מיכה / Mikhah] g. Навум [נחום / Nakhum] h. Абакум [חבקוק /Havaquq] i. Сафонія [צפניה / Tsephanyah] j. Агей [חגי / Khagai] k. Захарыя [זכריה / Zekharyah] l. Малахія [מלאכי / Mal’akhi]

Кетувім Паэтычныя кнігі: 14. Псалтыр [תהלים / Tehilim] 15. Ёў [איוב / ’Iyov] 16. Прытчы [משלי / Mishlei] «Пяць скруткаў»: 17. Руф [רות / Ruth] 18. Песня песень [שיר השירים / Shir Hashirim] 19. Эклезіяст [קהלת / Qoheleth] 20. Плач Ераміі [איכה / Eikhah] 21. Эсфір [אסתר / Esther]

Іншыя: 22. Данііл [דניאל / Dani’el] 23. Ездра-Неямія [עזרא ונחמיה / ‛Ezra’ veNekhemiah] 24. Хронікі (I & II) [דברי הימים / Diverei Hayamim]

Літаратура Выданні : Biblia Hebraica Stuttgartensia, Standard Edition, ISBN 978-3-438-05218-6 Biblia Hebraica Stuttgartensia, Pocket Book Edition, ISBN 978-3-438-05219-3 Biblia Hebraica Stuttgartensia, Study Edition (paperback), ISBN 978-3-438-05222-3 Biblia Hebraica Stuttgartensia, Wide-Margin Edition, ISBN 978-3-438-05224-7 Biblia Sacra Utriusque Testamenti Editio Hebraica et Graeca (з Novum Testamentum Graece), ISBN 978-3-438-05250-6

Крытыка Kelley, Page H, Mynatt, Daniel S and Crawford, Timothy G: The Masorah of Biblia Hebraica Stuttgartensia: Eerdmans, 1998 Mynatt, Daniel S: The Sub Loco Notes in the Torah of Biblia Hebraica Stuttgartensia: Bibal Press, 1994 Wonneberger, R: Understanding : Biblical Institute Press, 1984 Würthwein, Ernst: The Text of the Old Testament, an Introduction to the Biblia Hebraica (2nd edition): SCM Press, 1995 Introduction to the Massoretico-Critical Edition of the Hebrew Bible by C.D. Ginsburg

Катэгорыя:Кнігі 1977 года Катэгорыя:Выданні Бібліі Катэгорыя:Яўрэйская Біблія Катэгорыя:Штутгарт