Ско́лдычы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 19,5 км на поўнач ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).

Назва А. Рогалеў назвы Скалодзін, Сколдычы, Скоўдзічы супастаўляў са скіфскім этнонімам скалотыА. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 114..

З іншага боку, у XVIII ст. у метрыках назва фігуруе як «Скалдыцкія» (польск. Skołdyckie), тут сама фіксавалася прозвішча Скалдыцкі. Было старое літоўскае Сколд.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-6BT4?i=684&cat=823132 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-VQB1-J?i=503&cat=2268595&lang=ru Ёсць латышскае Skaldis, літоўскае Skaldavičiushttps://uzvardi.lv/surname/753414 https://pavardes.lki.lt/?pv=9c635ec99a463a9f4217db94c52ed05f.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска і аднайменны фальварак у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе ўваходзіла ў сельскую грамаду.

У 1905 годзе ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Непадалёку знаходзіўся аднайменны фальварак (7 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы.

Насельніцтва 11 сялянскіх душ (1858) 44 жыхары (1905) 17 двароў, 79 жыхароў (1921) 3 гаспадаркі, 7 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна