Нут (Cicer) — род кветкавых раслін сямейства .

Арэал і экалогія

Больш за 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай і Усходняй Афрыцы. Трапляюцца на камяністых месцах на горных лугах, утвараюць характэрныя для мясцовай расліннасці фітацэнозы. Культывуюць , які інтрадукцаваны ў Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ.

Значэнне і выкарыстанне

Нут культурны — адналетнік вышынёй да 80 см з вертыкальнымі або ўзыхлднымі парасткамі, густа апушанымі залозістымі валаскамі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі адзіночныя, дробныя, чырвоныя, ружовыя або белыя. Плод — боб. Насенне мае да 30 % бялку, да 60 % вугляводаў, да 7 % тлушчу. Харчовая (гатуюць крупу, муку, кандытарскія вырабы), кармавая расліна.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі