Іньяцыа Сілонэ (; — ) — італьянскі пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч сацыялістычнай арыентацыі. thumb|справа|250px|Магіла Іньяцыа Сілонэ ў Пешыне

Біяграфія У 1911 годзе страціў бацьку, у 1915 — маці і іншых членаў сям'і падчас Авецанскага землетрасення. У 1917 уступіў у Італьянскую сацыялістычную партыю. У 1921 стаў адным з заснавальнікаў Італьянскай камуністычнай партыі. Брат Іньяцыа быў арыштаваны як член ІКП і памёр ад збіцця ў турме (1931).

У 1927 наведаў СССР. У 1930 па ідэйных меркаваннях парваў з ІКП. У яго былі выяўлены сухоты, выявіліся прыступы дэпрэсіі. У 1931—1945 жыў у Швейцарыі, пачаў актыўна займацца літаратурай. Антыфашысцкі раман «Фантамара» (1933) адразу ж з'явіўся ў перакладах на нямецкі (1933) і англійскі (1934), атрымаў высокую ацэнку Троцкага і стаў пачаткам абруцкай трылогіі Сілонэ, якая ўключыла пазней раманы «Хлеб і віно» (1937) і «Насенне пад снегам» (1943). Выступаў з публіцыстыкай, накіраванай супраць таталітарызму («Школа дыктатараў», 1938). У гады вайны ўвайшоў у швейцарскую падпольную арганізацыю, якая падтрымлівала рух Супраціўлення ў Італіі, паралельна стаў агентам разведслужбы ЗША (падпольная мянушка – Лен).

Пасля вызвалення Італіі вярнуўся на радзіму, стаў актыўным дзеячам сацыялістычнай партыі, рэдактарам газеты «Аванці». Актыўна выступаў супраць сталінізму, перайшоў на пазіцыі хрысціянскага сацыялізму. Разам з Андрэ Жыдам, Артурам Кестлерам і інш. удзельнічаў у знакамітай антытаталітарнай анталогіі «Бог, які пацярпеў крах» (1949). Браў удзел у працы міжнароднага Кангрэса за волю культуры. Пасля публікацыі матэрыялаў пра яго сувязь з амерыканскай разведслужбай (1967) адышоў ад палітыкі, засяродзіўшыся на літаратуры.

Працы Раманы 1930 «Фантамара» (Fontamara) 1934 «Вандроўка ў Парыж» (Un viaggio a Parigi) 1936 «Хлеб і віно» (Pane e Vino) 1941 «Насенне пад снегам» (Il seme sotto la neve) 1952 «Жменя ажыны» (Una manciata di more) 1956 «Сакрэт Лукі» (Il segreto di Luca) 1960 «Ліса і камеліі» (La volpe e le camelie) 1968 «Лёс аднаго беднага хрысціяніна» (L'avventura di un povero cristiano) - прэмія Кампьела 1971 «Севярына» (L'avventura di un povero cristiano) - завершаны жонкай, апублікаваны пасмяротна ў 1981 годзе

Публіцыстыка 1934 «Фашызм. Паходжанне і развіццё» (Il Fascismo. Origini e sviluppo) 1938 «Школа дыктатараў» (La scuola dei dittatori) 1939 «Жывыя думкі аб Мазыні» (The living thoughts of Mazzini) 1944 «Дакладная цыдулка са швейцарскай турмы» (Memoriale dal carcere svizzero) 1965 «Яно - выйсце бяспекі» (Uscita di sicurezza)

П'есы 1944 «І ён схаваўся» (Ed egli si nascose) 1969 «Прыгода беднага хрысціяніна» (L'avventura di un povero cristiano)

Спасылкі Іньяцыа Сілонэ на сайце IMDB

Катэгорыя:Пісьменнікі Італіі Катэгорыя:Публіцысты Італіі Катэгорыя:Сацыялісты Італіі Катэгорыя:Хрысціянскія сацыялісты Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Антыкамуністы