Іркуцк () — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Іркуцкай вобласці, утварае гарадскую акругу Іркуцк. Насельніцтва горада — 605 708 (2025) чалавек; шосты па колькасці насельніцтва горад Сібіры і 25-ы па колькасці насельніцтва горад Расіі.
Размешчаны ва Усходняй Сібіры, на берагах ракі Ангары, пры ўпадзенні ў яе ракі Іркут, за 66 км ад Байкала. Клімат рэзка кантынентальны, са значнымі перападамі тэмператур. З-за блізкасці да сейсмічна актыўнага Байкальскага рыфту рэгулярна адбваюцца слабыя землятрусы.
Буйны навукова-адукацыйны цэнтр. Сярод галін прамысловасці: авіябудаванне, гідраэнергетыка і вытворчасць прадуктаў харчавання. Транспартны вузел на Транссібірскай магістралі і федэральных аўтамагістралях «Байкал» і «Сібір».
Заснаваны як астрог у 1661 годзе. Моцна пацярпеў пры пажары 1716 года. Наступны буйны пажар 1879 года выклікаў настолькі моцныя разбурэнні, што для поўнага аднаўлення горада спатрэбілася больш за 10 гадоў.
Аднесены да гістарычных паселішчаў Расіі. Гістарычны цэнтр горада ўнесены ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года быў купецкім горадам, які доўгі час квітнеў на расійска-кітайскім гандлі, а пазней на сібірскай золатаздабычы. Таксама з’яўляўся месцам палітычнай ссылкі. З 1803 па 1822 год быў цэнтрам Сібірскага, з 1822 па 1884 гады быў цэнтрам Усходне-Сібірскага, а з 1884 па 1917 гады быў цэнтрам Іркуцкага генерал-губернатарства. У горадзе пражывае шмат беларусаў, дзейнічае Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Насельніцтва
Культура Іркуцкі абласны краязнаўчы музей Іркуцкі акадэмічны драматычны тэатр імя М. П. Ахлопкава
Транспарт Іркуцкі трамвай Памятныя мясціны Харлампіеўская царква Вядомыя асобы
Аляксей Федчанка (1844—1873) — рускі вучоны-натураліст, падарожнік, даследчык Сярэдняй Азіі Інакенцій Якаўкін (1881—1949) — расійскі гісторык права, бібліятэказнавец, бібліёграф Аляксандр Шэманскі (1900—1976) — артыст оперы (тэнар) і драматычны акцёр Барыс Райскі (1915—1993) — беларускі дырыжор, заслужаны артыст Беларускай ССР Любоў Усава (нар. 1921) — беларускі архітэктар Леанід Барадзін (1938—2011) — рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Рудольф Нурыеў (1938—1993) — савецкі і брытанскі артыст балета, балетмайстар Міхаіл Ільіч Ром — савецкі кінарэжысёр Сяргей Саладоўнікаў (нар. 1958) — савецкі і беларускі футбаліст, а потым трэнер Аляксей Негадайла (нар. 1989) — расійскі бабслеіст Любоў Абрамаўна Нардштэйн (нар. 1942) — беларускі архітэктар. Галіна Мікалаеўна Бараноўская (1936—2021) — беларускі і расійскі архітэктар. Віктар Барысавіч Сачава (1905—1978) — савецкі географ, акадэмік АН СССР, дырэктар Інстытута геаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу СА АН СССР Валяр’ян Афанасьевіч Снытко (1939—2021) — расійскі географ, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук Наталля Пятроўна Жукава (нар. 1956) — урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2007). Міхаіл Веніямінавіч Навучыцель (1924—2005) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафесар (1970).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Катэгорыя:Гарады Іркуцкай вобласці