Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2010 (, таксама вядомы як Totesport.com Welsh Open 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 31 студзеня 2010 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 19-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 года. Кампанія Totesport.com упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £224,700, з якіх £35,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Майкла Джаджа (5:2), свайго суайчынніка Грэма Дота (5:1), Марка Сэлбі ў чвэрцьфінале (5:2), лідара сусветнага рэйтынгу Роні О’Салівана ў паўфінальным матчы (6:4) і леташняга пераможцу Алістэра Картэра ў фінальным паядынку (9:4). Такім чынам, 34-гадовы шатландзец выйграў свой другі ў кар’еры тытул адкрытага чэмпіянату Уэльса, 21-ы рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы турнір пасля чэмпіянату свету 2009 года.

Прызавыя грошы

У 2010 годзе спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса стала кампанія Totesport.com. Прызавы фонд застаўся амаль на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £224,700. Першы прыз спаборніцтва не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £35,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможцаФіналістПаўфіналістыЧвэрцьфіналісты1/8 фіналу1/16 фіналу1/24 фіналу1/32 фіналуНайвышэйшы брэйк у асноўнай стадыіНайвышэйшы брэйк у кваліфікацыі Агульны прызавы фонд Максімальны брэйк у асноўнай стадыі Максімальны брэйк у кваліфікацыі

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Брэндан Мур.Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 31 студзеня 2010. Алістэр Картэр (1) 4:9 Джон Хігінс (2)

5 Сусветны рэйтынг 4 2 Перамогі на прафесійных турнірах 1 Рэйтынгавыя турніры 20 Статыстыка выступленняў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1 Колькасць тытулаў 1 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 1 + 1 нічыя (0; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 7 + 1 нічыя (4; 2) 19 (12; 4) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 38 (25; 10) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 0 (0; 0)

ТурнірСтадыяЛік Championship League 2010 Група 2 — Фінал Алістэр Картэр 0:3 Джон Хігінс Championship League 2010 Група 2 — ГР Алістэр Картэр3:1 Джон Хігінс Championship League 2010 Група 1 — ГР Алістэр Картэр 0:3 Джон Хігінс Championship League 2009 Група 3 — ГР Алістэр Картэр 1:3 Джон Хігінс Кубак Мальты 2008 Групавы раўнд Алістэр Картэр 3:3 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2003 1/16 фіналу Алістэр Картэр 4:5 Джон ХігінсЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2002 1/16 фіналу Алістэр Картэр 5:9 Джон ХігінсАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2002 1/16 фіналу Алістэр Картэр 0:5 Джон ХігінсГран-пры 1999 1/2 фіналу Алістэр Картэр 3:6 Джон Хігінс Вячэрняя сесія: 33:72 (72), 90:0 (60), 73:72 (72 Хігінс, 73), 49:76, 1:76 (76) 73 Найвышэйшая серыя 137 0 Соценныя серыі 2 3 Серыі 50+ 10

Спасылкі

Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2010 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Уэльса 2010 на CueTracker.net Фотаздымкі World Snooker з адкрытага чэмпіянату Уэльса 2010 на Facebook

Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры Катэгорыя:2010 год у снукеры Катэгорыя:Спорт ва Уэльсе ў 2010 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2009/2010 Катэгорыя:Снукерныя турніры ва Уэльсе Катэгорыя:2010 год у Ньюпарце Катэгорыя:Студзень 2010 года