Сміхаўскі вакзал ( або ) — чыгуначны вакзал у раёне Сміхаў (Прага 5) Прагі.
У вакзала знаходзіцца станцыя метро Сміхаўске надражы () лініі B.
Першапачаткова вакзал быў пабудаваны ў 1861—62 гадах як канечная станцыя ў Празе ў кірунку Бераўн, Плзень і Хеб. У 1875 годзе ён быў злучаны з Галоўным вакзалам праз Вышаградскі чыгуначны мост. Аднак менш чым праз 100 гадоў, умяшчальнасці вакзала стала не хапаць. Таму будынак быў знесены, а на яго месцы ў 1953—1956 быў пабудаваны новы па праекце Яна Зазваркі (Jan Zázvorka) і (Ladislav Žák). Сучасны будынак вакзала мае крытыя платформы і праходы для пасажыраў.
Ззаду вакзала знаходзіцца невялікая асобная станцыя, якая завецца «Smíchov — severní nástupiště» («Сміхаў — паўночная платформа»). Адтуль ездзяць невялікія вагоны па галіне Пражскі Земерынг (), якія праязджаюць па віядуках у Глубачапах.
Спасылкі
Nádraží Praha — Smíchov // Пражская інфармацыйная служба
Прага Катэгорыя:Вакзалы Прагі Катэгорыя:З’явіліся ў 1862 годзе Катэгорыя:1862 год у Празе Катэгорыя:З’явіліся ў 1956 годзе Катэгорыя:1956 год у Празе