Іры́на Уладзі́міраўна Гане́цкая (нар. , Маладзечна) — беларускі гісторык і археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1993).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Маладзечна. Скончыла ў 1984 годзе гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1989 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 1989—2022 гадах працавала ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду, аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу.

У час пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі была 8 студзеня 2021 года затрымана непадалёк ад свайго дома разам з суседзямі, з якімі размаўляла. 11 студзеня суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч выпісаў штраф у 30 базавых велічынь — 870 рублёў, суседзі атрымалі па 10 сутак арыштуСлыннага гісторыка Ірэну Ганецкую пратрымалі тры дні на Акрэсціна.

Навуковая дзейнасць Займаецца археалогіяй перыяду XI—XVIII стагоддзяў (гарады, замак, помнікі архітэктуры, керамічныя вырабы), вывучае гісторыю культуры XI—XIII стагоддзяў. Аўтар манаграфіі, навуковых артыкулаў пра Глускі замак. Уваходзіла ў рэдакцыйную калегію 1-га сшытку 5 тома Беларускага гістарычнага агляду. Навуковы рэдактар IV тома «Археалогіі Беларусі» (Мн., 2001) (разам з В. Ляўко і Ю. Заяцам).

Бібліяграфія Ганецкая І., Здановіч Н., Трусаў А. Вытокі беларускага фаянсу // Мастацтва Беларусі. 1988. № 6. С. 58—61. Ганецкая І. Тонкае пачуццё матэрыялу і формы // Мастацтва Беларусі. 1989. № 7. С. 70—71, Ганецкая І., Здановіч Н. Дэкаратыўная кераміка // Час, помнікі, людзі: Тэзысы дакладаў міжнароднай канферэнцыі. Мн., 1993. Маёліка на Беларусі ў XI—XVIII стст.  — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 120 с. ISBN 5-343-01566-2 Ганецкая Ірэна, Марзалюк Ігар. Магілёў у XII—XVIII ст. Беларускі гістарычны агляд. Том 5 Сшытак 1 (8) Чэрвень 1998. Ганецкая, І. Крыніцы па гісторыі беларускіх замкаў: 16 век / І. Ганецкая // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — N9. — С. 17—24. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Трэці том. — Мінск, ВП «Экаперспектыва», 2004. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. — Мінск, ВП «Экаперспектыва», 2008.

Крыніцы

Літаратура Ірына Ганецкая. Глускі замак: Гісторыя аднаго помніка // «Глуская панорама» № 9—10 (11—12) ліпень 2007 г.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага