Трансфобія — тэрмін, які пазначае розныя віды агіды, нянавісці ці непрымання ў адносінах да транссексуальнасці і/ці да транссексуалаў і транссексуалак. Трансфобія часта прымае форму адмовы прызнаваць права на праяўленне чалавекам сваёй гендарнай ідэнтычнасці. Па-за залежнасцю ад таго, ці з'яўляецца праяўленне трансфобіі наўмысным або не, трансфобія можа мець сур'ёзныя наступствы для тых, на каго яна накіравана.
Шматлікія транссексуальныя людзі таксама адчуваюць на сабе гамафобію з боку асоб, якія некарэктна асацыююць медыцынскі паталагічны стан — расстройства гендарнай ідэнтычнасці — з гомасексуальнасцью.
Падобна іншым формам дыскрымінацыі і ксенафобіі, дыскрымінацыйныя ці інталерантныя паводзіны могуць выражацца непасрэдна (у форме праследавання, нападу ці забойства) або ўскосна (у форме адмовы ўспрымаць транссексуальных людзей на роўных з не-транссексуальнымі). Аднак формы трансфобіі, якія праяўляюцца непасрэдна, могуць праяўляцца і шляхамі, якія не звязаны са злачынствамі.
Гл. таксама Дзень памяці трансгендараў Джак’якарцкія прынцыпы Спасылкі У памяць пра загінулых транссексуалаў Што прыводзіць да злачынстваў нянавісці Вынікі даследавання транссексуалаў, праведзенага ў 1997 годзе Дэпартаментам аховы здароўя Сан-Францыска Заканадаўства пра транссексуальнасць Гісторыя транссексуальнасці
Катэгорыя:Транссексуальнасць Катэгорыя:Ксенафобія Катэгорыя:Сексізм Катэгорыя:Гамафобія