Фердынанд Савойскі (, , Фларэнцыя— , Турын) — герцаг Генуэзскі, італьянскі ваенны.
Другі сын караля Сардзінскага каралеўства Карла Альберта і яго жонкі Марыі Тэрэзы Тасканскай. Пры ўзыходжанні бацькі на трон у 1831 годзе, Фердынанд атрымаў тытул герцага Генуэзскага.
У красавіку 1850 года ў Дрэздэне Фердынанд ажаніўся з прынцэсай Елізаветай Саксонскай (1830—1912), дачкой караля Іагана. Дзеці: Маргарыта (1851—1926), жонка караля Італіі Умберта I; Тамаза (1854—1931), герцаг Генуэзскі.
З рэвалюцыяй у Сіцыліі стаў кандыдатам на трон (прапанова кароны была яму дастаўлена пасля Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Неапалітанскім каралеўстве, членам часовага ўрада Франчэска Ферарам. Пасля паражэння ў Аўстра-італьянскай вайне адмовіўся ад гэтай прапановы.
Спасылкі Генеалагічнае дрэва
Катэгорыя:Савойская дынастыя