Бангвеу́лу (Bangweulu) — возера ў Замбіі, у вярхоўях ракі Луапула (сістэма ракі Конга).

Возера размешчана на вышыні 1067 м у шырокай плоскай катлавіне. Плошча паверхні ад 4 тыс. км² (у сухі сезон) да 15 тыс. км² (падчас летніх дажджоў). Глыбіня да 5Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 309. — 672 с. с илл. м. Возера ўтварылася ў выніку затаплення тэктанічнага прагіна. Берагі моцна забалочаныя. Большая частка возера зарастае чаротам і асакой. У сезон дажджоў у возера ўпадае рака Чамбешы, выцякае рака Луапула. Водзяцца бегемоты, больш за 50 відаў рыб. Развіта рыбалоўства.

Возера Бангвеулу адкрыта ў 1868 годзе Давідам Лівінгстанам.

Літаратура

Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 310. — 672 с. с илл. Бангвеулу //

Спасылкі Bangweulu // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Азёры Замбіі Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта Катэгорыя:Басейн Конга