Фрэнсіс Мейтленд Бальфур (, , Эдынбург — ) — англійскі заолаг і эмбрыёлаг, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1878). З 1876 працаваў у Кембрыджскім універсітэце, з 1882 прафесар, кіраваў кафедрай марфалогіі жывёл. Бальфур развіваў эвалюцыйны кірунак у эмбрыялогіі; яму належаць: даследаванне аб развіцці пласцінсташчылепных рыб, нарысы з марфалагічнай лабараторыі ў Кембрыджы і адно з першых кіраўніцтваў па параўнальнай эмбрыялогіі. Трагічна загінуў у швейцарскіх Альпах.

Катэгорыя:Заолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Загінулі ў гарах