Бандай — стратавулкан у Японіі, у прэфектуры Фукусіма. Вышыня 1819 м. Падчас вывяржэння 15 ліпеня 1888 г. даліна ракі Нагасэ на плошчы 71 км² была пакрыта гразевымі лавінамі, загінуў 461 чалавек. Вулкан даў назву аднаму з відаў вывяржэнняў — бандайсанскага (бандайскага) тыпу з праявай так званага высокаэксплазіўнага вулканізму. У 1987 і 2000 гадах паблізу вулкана назіраліся землятрусы.

Спасылкі

Катэгорыя:Вулканы Японіі Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Фукусіма (прэфектура)