Насры́ды (, ) — дынастыя мусульманскіх кіраўнікоў Гранадскага эмірата з 1230 па 1492 гады. Стварылі ў Гранадзе адзін з вядомых узораў мастацтва мусульманскай Іспаніі — палацавы комплекс Альгамбра ( — чырвоны).
Гісторыя thumb|270px|Львіны двор у палацы Насрыдаў, Альгамбра У 1230 годзе Мухамад аль-Галіб з роду Бану-Наср захапіў у Альмахадаў Хаэн і зрабіў сваёй сталіцай. Неўзабаве яго ўлада распаўсюдзілася на Басу, Гуадзіс, Гранаду. Дзеля захавання сваіх земляў ад нападаў кастыльцаў Мухамад I аль-Галіб прызнаў сябе васалам Фердынанда III і дапамагаў яму ў барацьбе з іншымі дзяржавамі Аль-Андалуса.
Нашчадкі Мухамада аль-Галіба кіравалі ў Гранадскім эміраце толькі да 1313 года, пасля чаго іх зрынулі нашчадкі Ісмаіла (брата заснавальніка дынастыі). Але і сярод іх былі частыя перавароты. У смуты часта ўмешваліся Кастылія, Марока і іншыя суседзі, што знайшло адлюстраванне ў Аповесці пра Сегры і Абенсерахах.
У 1481 годзе пры Абуль-Хасане Алі вайна з хрысціянамі аднавілася. Але з-за мецяжоў сыноў эміра Мухамада і Юсуфа сілы гранадцаў былі саслаблены і гэта прывяло да падзення Гранады ў 1492 годзе. Мухамед XII Баабдзіль і іншыя прадстаўнікі роду перасяліліся ў Марока.
Спіс Насрыдаў кіраўнікоў Гранадскага эмірата thumb|270px|Радаводнае дрэва Насрыдаў 1230—1272 Мухамад I аль-Галіб 1273—1302 Мухамад II аль-Факіх 1302—1309 Мухамад III аль-Махлу 1309—1313 Наср ібн Мухамад 1314—1325 Ісмаіл I ібн Фарадж 1325—1333 Мухамад IV ібн Ісмаіл 1333—1354 Юсуф I ібн Ісмаіл 1354—1359, 1362—1391 Мухамад V аль-Гані 1359—1360 Ісмаіл II ібн Юсуф 1360—1362 Мухамад VI аль-Ахмар 1391—1392 Юсуф II аль-Мустагані 1392—1408 Мухамад VII аль-Мустаін 1408—1417 Юсуф III ан-Насір 1417—1419, 1427—1429 Мухамад VIII аль-Мутамасік 1419—1427, 1430—1431, 1432—1445, 1448—1453 Мухамад IX аль-Галіб 1432— Юсуф IV ібн аль-Маўл 1445—1446, 1462 Юсуф V ібн Ахмад 1446—1448 Мухамад X аль-Ахнаф 1453—1454 Мухамад XI ібн Мухамад 1454—1464 Сад аль-Мустаін 1464—1482, 1483—1485 Абуль-Хасан Алі, па мянушцы Мулей Хасен 1482—1483, 1486—1492 Абу Абдалах Мухамад XII, па мянушцы Баабдзіль 1485—1486 Мухамад XIII аз-Загал, па мянушцы аз-Загал
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рэканкіста Катэгорыя:Дынастыі ісламскіх кіраўнікоў