Пётр Хрысолаг (каля 380, Імала, Балоння, Італія — 31 ліпеня 450, там жа) — каталіцкі багаслоў, настаўнік царквыSmith, I. — Vol. 11. New York: Robert Appleton Company, 1911. 10 Aug. 2012. Уключаны ў лік святых Каталіцкай царквы, памяць здзяйсняецца 30 ліпеня.
Пра жыццё Пятра Хрысолага вядома толькі некалькі фактаў. Прыняў хрысціянства ў сталым узросце, у 433 годзе быў прызначаны біскупам у Равене, затым стаў мітрапалітам. Яго пропаведзі былі звернутыя да гараджан квітнеючага гандлёвага горада. Пятра лічаць даверанай асобай Папы Рымскага Льва I. Пахаваны ў саборы Імалы.
Ужо з IX стагоддзя Пётр атрымаў мянушку Chrysologus (Хрысолаг, «Залатаслоў») падобна з багасловам Іаанам Залатавустам. У 1729 годзе папам рымскім Бенедыктам XIII быў названы настаўнікам царквы.
Катэгорыя:Хрысціянскія святыя V стагоддзя Катэгорыя:Дактары Касцёла Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы V стагоддзя Катэгорыя:Біскупы равенскія Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Святыя Італіі