Кацярына Тэнчынская, Кацярына з Тэнчына гербу «Тапор» (каля — , Мір, Карэліцкі раёнGenealogia TĘCZYŃSCY ) — слуцкая княгіня, жонка Юрыя Юр’евіча Алелькавіча і Крыштафа Радзівіла.
Біяграфія
Сям’я Кацярына нарадзілася ў 1544 годзе ў сям’і пазнейшага ваяводы кракаўскага Радзивилл, Христофор (младший) і Ганны — дачкі Богуша Багавіцінавіча. належала да даўняга польскага графскага роду Слуцкая княгиня Екатерина . Яе братам быў Ян Баптыста Тэнчынскі, ваявода бельскі, староста люблінскіJan Baptysta Tęczyński . Род графаў Тэнчынскіх адносіўся да ліку самых уплывовых і багатых фамілій Польскага каралеўства.
Першы шлюб У 14-гадовым узросце маладую дзяўчыну аддалі замуж за слуцкага князя Юрыя Алелькавіча. Гэта адбылося ў маі 1558 года пасля велікодных свят. Нявеста атрымала добрую адукацыю, пра што сведчаць яе лісты, і вызначалася розумам і сціпласцю. Юрый быў праваслаўным, а Кацярына, хоць і належала да каталіцкай веры, добра ведала праваслаўнае багаслужэнне, бо яе маці таксама была праваслаўнай. Амаль да канца свайго жыцця Кацярына не проста наведвала праваслаўныя багаслужэнні, але і была актыўнай апякункай праваслаўных цэркваў ва ўладаннях мужа.
Шлюб акрамя вялікага пасагу даў князям Слуцкім палітычную падтрымку роду Тэнчынскіх. Пасаг у 20 тысяч польскіх злотыхAGAD. AR. D. XXIII. T. 116. Pl. 1. S. 31., атрыманы за Кацярынай, складаўся з срэбра, перлаў, клейнотаў на 13 тысяч злотых і 10 тысяч коп грошай наяўнымі грашыма. Да таго ж ёй адышлі на Падляшшы маёнтак Семяцічы (мястэчка і 7 вёсак) і Орля. Узамен такога вялікага пасагу 25 мая 1558 года Юрый Слуцкі запісаў сваёй маладой жонцы вена на трэці ўсіх сваіх добр на 50 тысяч злотыхAGAD. AR. Zb. Dok. Pergam. № 7737.. Гэты запіс быў пацверджаны каралём праз некалькі дзён пасля яго выдання. У адказ Кацярына падпісала ліст, якім пацвярджала атрыманне ад бацькі ўсяго пасагу і адмаўлялася ад усіх прэтэнзій на бацькоўскія і мацярынскія маёнткіAGAD. AR. Zb. Dok. Pergam. № 7739.. Яны павінны былі пасля смерці бацькі перайсці яе старэйшаму брату Яну Баптысце.
Праз год пасля вяселля Кацярына нарадзіла хлопчыка. Яго назвалі ў гонар бацькі Юрыем. Потым у Кацярыны нарадзілася яшчэ двое дзяцей — Сямён і Аляксандр.
У 1578 годзе, у 34 гады княгіня засталася ўдовай і багатай спадчынніцай нябожчыка мужа. Кацярына распараджалася княствамі і мноствам маёнткаў да паўналецця сыноў. Да ўсяго іншага, яна атрымала ад караля дадатковыя землі.
Другі шлюб
Праз тры гады Кацярына зноў выйшла замуж. Яе выбраннікам стаў малады і багаты гетман Крыштаф Радзівіл. Яна стала яго трэцяй жонкай. Маладому мужу Кацярына нарадзіла яшчэ дваіх дзяцей — Крыштафа і Альжбету.
У 48-гадовым узросце Кацярына памерла 19 сакавіка 1592 годаСмерть одного рода .
Сям’я
Дзеці Ад першага шлюбу: Юрый II Юр'евіч Слуцкі (1559—1586) — князь Слуцкі Ян-Сымон Юр'евіч Слуцкі (? — 1592) — князь Слуцкі Аляксандр Юр'евіч Слуцкі (? — 1591) — князь Слуцкі Ад другога шлюбу Эльжбета (Гальшка) Радзівіл (1583—1611) — жонка Льва Сапегі Крыштаф Радзівіл (1585—1640) — князь, гетман польны літоўскі, кашталян і ваявода віленскі, вялікі гетман літоўскі
У культуры
Прыжыццёвы партрэт княгіні Кацярыны раней упрыгожваў карцінную галерэю Слуцкага замкаКартинная галерея Слуцкого замка , а зараз захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. Слуцкую княгіню адлюстраваў невядомы мастак. Як мяркуецца, карціна была напісана ад канца 1578 да сярэдзіны 1581 (паміж смерцю першага мужа і другім шлюбам). Лацінскі надпіс на палатне кажа: «Год панскі 1580. Кацярына, графіня з Тэнчына, божай ласкай княгіня слуцкая, свайго ўзросту 35 гадоў». На самой жа карціне княгіня выглядае значна старэй.
У крыніцах падаецца, што аўтарам партрэту быў невядомы польскі жывапісец, магчыма Вялікае Княства Літоўскае. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. — С. 138. Паводле іншай версіі згодна архіўных звестак і даследаванняў вучонага-гісторыка А. Грыцкевіча гэты партрэт быў напісаны ў Слуцку і, верагодна, мясцовым мастаком. Аналіз жывапісных асаблівасцей твора сведчыць пра знаёмства аўтара партрэта з кракаўскай мастацкай школай. Гэта не выпадкова, бо княгіня была родам з Кракава і сувязі слуцкага княжацкага двара з польскай сталіцай існавалі. Гэта ўзор распаўсюджанага ў той час тыпу «сармацкага партрэта»Партрэтны жывапіс.
У 1988 годзе Міхаіл Самуілавіч Басалыга стварыў каляровую літаграфію «Слуцкая княгіня Кацярына Ценчынская Алелькавіч»Каталог музея.
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Кацярына Кацярына Кацярына Катэгорыя:Князі слуцкія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага