Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа — сярэдняя навучальная ўстанова ў г. Нясвіж. Заснаваны 24 верасня 1944 года пастановай Баранавіцкага абкама КП(б)Б і аблвыканкама, адкрыты як педагагічнае вучылішча. Першы дырэктар — Арцём Пятровіч Саўчанка.
З 3 сакавіка 1946 года педвучылішча пачало насіць імя Якуба Коласа. Педагагічнае вучылішча функцыянавала 12 гадоў. За гэты перыяд было падрыхтавана каля 1000 настаўнікаў. У 1956 годзе Нясвіжскае педагагічнае вучылішча імя Якуба Коласа было закрыта, а яго навучэнцы пераведзены для далейшага навучання ў Пінскае педагагічнае вучылішча імя А. С. ПушкінаЗагад Міністэрства асветы БССР ад 26.06.1956 г.. Зноў адкрыта як вучылішча ў 1984 годзе, з 1994 года — каледж. У 2008 годзе вернута імя Якуба Коласа.
Спецыяльнасці Дашкольная адукацыя Пачатковая адукацыя Замежная мова Дызайн Турызм і гасціннасць Фізічная культура
Вядомыя навучэнцы Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык Іван Дзмітрыевіч Ралько, беларускі літаратуразнавец
Вядомыя выкладчыкі Анатоль Майсеевіч Бардовіч (нар. 1928) — мовазнавец.
Літаратура
Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Нясвіжа Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Якуба Коласа