Ма́рка Шчэ́павіч (; нар. , , Югаславія) — сербскі футбаліст, нападнік іспанскага клуба «Луга».

Клубная кар’ера Прафесійную кар’еру Марка Шчэпавіч пачаў у 2010 годзе, падпісаўшы кантракт з «Партызанам». 2 верасня 2013 ён перайшоў у «Алімпіякос» за 3,5 мільёны еўраhttp://www.gazzetta.gr/football/article/538052/o-skepovits-ston-olympiako-vids. 22 лютага 2014 Шчэпавіч здзейсніў свой першы хет-трык у выязной гульні з «ОФІ Крыт»Sportal: Šćepović posle het-trika: Dočekao sam svojih «pet minuta» 22 лютага 2014.

20 жніўня 2014 Марка быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Мальёрка» другога іспанскага дывізіёнаMarko Scepovic jugará en el Mallorca (Marko Scepovic will play on loan at Mallorca) ; Mallorca’s official website, 20 August 2014 . 25 лютага 2015 на правах арэнды далучыўся да складу расійскага «Церака», аднак за расійскі клуб згуляў толькі ў адным матчы. У жніўні 2015 года стаў іграком клуба «Мускрон-Перувельз».

У жніўні 2016 года, канчаткова пакінуўшы «Алімпіякос», падпісаў кантракт з «Відэатонам», пазней клуб змяняў назвы паслядоўна на «МОЛ Відзі» і «Фехервар». Разам з камандай станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Венгрыі.

У жніўні 2019 года перайшоў у турэцкі «Рызеспор», у лютым 2020 года пакінуў каманду. Другую палову 2020 года правёў у тайландскім клубе «Бурырам Юнайтэд». У студзені 2021 года далучыўся да кіпрскай «Амоніі», з якой стаў чэмпіёнам краіны. Пакінуў клуб па закачэнні сезона 2021/22.

У лютым 2023 года стаў іграком іспанскага «Луга».

Міжнародная кар’ера 12 кастрычніка 2012 Шчэпавіч дэбютаваў за зборную Сербіі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2014 з Бельгіяй.

Дасягненні Партызан Бялград Чэмпіён Сербіі (3): 2010/11, 2011/12, 2012/13 Уладальнік Кубка Сербіі: 2011

Алімпіякос Чэмпіён Грэцыі: 2013/14

Відэатон Чэмпіён Венгрыі: 2017/18 Уладальнік Кубка Венгрыі: 2019

Амонія Чэмпіён Кіпра: 2020/21 Уладальнік Кубка Кіпра: 2022 Уладальнік Суперкубка Кіпра: 2021

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Тэлеоптык Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй Катэгорыя:Ігракі ФК Мальёрка Катэгорыя:Ігракі ФК Ахмат Грозны Катэгорыя:Ігракі ФК Мускрон-Перувельз Катэгорыя:Ігракі ФК Фехервар Катэгорыя:Ігракі ФК Рызеспор Катэгорыя:Ігракі ФК Бурырам Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Амонія Нікасія Катэгорыя:Ігракі ФК Луга