Царква Прападобнай Параскевы Сербскай — праваслаўны храм у вёсцы Балата Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю класіцызму.

Гісторыя Пабудавана ў 1882 годзе з дрэва паводле праекта інжынера Фёдара Афанасьева (складзены ў 1880) на месцы старога храма. У 1879 годзе вяскоўцы сабралі 694 рублі, мясцовы памешчык А. М. Ган ахвяраваў дрэва і жалеза на дах. Будаўніцтва храма ажыццявілі селянін В. Гарбузаў з сям’ёй і мясцовыя жыхары.

Архітэктура Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ўключае кубападобны цэнтральны аб’ём з цыбулепадобнай галоўкай над стронкім чатырохсхільным дахам, памавугольную апсіду з бакавымі рызніцамі і тро’ярусную званіцу. Цэнтральны і два бакавыя ўваходы вылучаны адпаведна шасцю- і чатырохкалоннымі порцікамі пад двухсхільнымі дахамі. Фасады аздоблены прафіляванымі карнізамі, ліштвамі аконных праёмаў, гарызантальнай і вертыкальнай шалёўкай.

Інтэр’ер У інтэр’еры драўляны трох’ярусны іканастас, створаны ў 1885 г. паводле праекта інжынера Аляксандра Рэмера. Абразы XVIII — XIX стагоддзяў: «Прападобная Параскева Пятніца», «Мікалай Цудатворац», «Ражджаство Хрыстова», «Ісус Хрыстос», «Сабор Маці Божай», «Архідыякан Сцяфан», «Свяціцель»; Евангелле 1780 г.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — С. 253

Спасылкі

Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Балата Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1885 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Фёдара Афанасьева