Драгабы́ль. Сустракаецца таксама варыянт Драгабы́лле, н. (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Знаходзіцца за 18 км ад Баранавічаў, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы.

Гісторыя Вядома з сярэдзіны XVI стагоддзя, уласнасць Хадкевічаў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучана да Расійскай імперыі.

У 1870 годзе вёска і фальварак належалі Залатніцкаму і знаходзіліся ў складзе Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета. У 1897 годзе ў вёсцы працаваў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Сумежна з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938)., да 17 лютага 1975 года — у склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461)..

Насельніцтва 62 двары, 190 жыхароў (1897) 30 дамоў, 177 жыхароў (1921) 231 жыхар (1959) 37 падвор’яў, 28 жыхароў (1998) 15 гаспадарак, 19 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна