Лінскае — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 15 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 0,7 км на паўночны захад ад горада Тураў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (знаходзіцца ў яе пойме).
Возера старычнага тыпу. На паўднёвым усходзе злучана вузкай пратокай з безыменным старычным возерам, на паўночным захадзе вузкай пратокай з Прыпяццю, на захадзе ўпадае канал. Зарастае істотна.
Спасылкі Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці