Зіневічы — возера ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці, за 14 км на захад ад горада Салігорск, за 1,5 км на захад ад вёскі Плянта, на заходняй ускраіне балотнага масіву. Адносіцца да басейна ракі Морач.

Даўжыня 0,16 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км.

За 3,2 км на паўночны ўсход знаходзіцца возера Хвойня.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Салігорскага раёна Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці)