Асмало́ўка — кварталы пасляваеннай двухпавярховай забудовы ў гістарыным раёне Старажоўкі ў цэнтры Мінска, абмежаваныя вуліцамі Максіма Багдановіча, Кісялёва, Камуністычнай і Куйбышава.

Назва Раён атрымаў назву паводле імя аднаго з распрацоўшчыкаў праекта, архітэктара Міхаіла Сцяпанавіча Асмалоўскага. Пэўны час меў назву «пасёлак Лютаровіча», паводле імя кіраўніка ўпраўлення па справах мастацтва Паўла Лютаровіча, які пражываў тамАсмалоўка і яе будучыня. .

Гісторыя і асобы Пасёлак быў спраектаваны М. Я. Ручко і Міхаілам Асмалоўскім і пабудаваны ў 1940-х — пачатку 1950-х гадоў палоннымі нямецкімі і італьянскімі вайскоўцамі для партыйнай наменклатуры, высокапастаўленых чыноўнікаў, супрацоўнікаў тагачаснага штаба Беларускай ваеннай акругі, артыстаўАнтон Астаповіч: На жаль, мала спадзеву, што рэгенерацыя Асмалоўкі будзе праведзена так, каб захаваць яе адметнасці // БелаПАН, 18.08.2014.Менскую «Асмалоўку» прапанавалі ўзяць пад ахову дзяржавы // Радыё Свабода, 11.09.2012.Осмоловка — первый элитный микрорайон в послевоенном Минске // СТВ, 26.06.2011.Осмоловка: снос квартала для строительства жилого центра // zastroikaby.org, 01.12.2013.. У гэтым раёне жылі палкаводзец Аляксей Бурдзейны, маршал Сямён ЦімашэнкаПортреты жителей Осмоловки. Чем исторический район лучше Каменной Горки? // TUT.BY, 22.07.2014..

Сучасны стан

У 2011 годзе з’явілася інфармацыя, што раён плануе рэканструяваць холдынг «Амкадор», таксама на месцы мікрараёна з’явіўся будучы праект хай-тэк забудовы Crystal ParkЗамест «генеральскага квартала» — хайтэкавы цэнтр // Наша Ніва, 03.11.2011.. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ініцыявала працэс надання Асмалоўцы статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. У 2014 годзе грамадскія і гарадскія актывісты зноў паднялі пытанне далейшага лёсу раёна, а таксама пачалі збор подпісаў праз электронную петыцыю за захаванне аўтэнтычнага стану гэтай часткі горадаМинчане выступают за капитальный ремонт и сохранение исторической застройки Осмоловки // TUT.BY, 15.07.2014..

Як адзначае старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў і культуры Антон Астаповіч:

Існуюць параўнанні мінскай Асмалоўкі з кварталам «Вулей» у Парыжы па прычыне наяўнасці мастацкіх студый і адпаведных магчымасцяў стварэння турыстычнай славутасціЧто общего у Осмоловки и парижского «Улея»? // Хартыя’97, 22.08.2017..

Грамадская кампанія супраць зносу 2017—2019 гг. У 2017 годзе чарговы раз паўстала небяспека зносу кварталаў гістарычнкай малапавярховай забудовы. Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска вынесла на грамадскае абмеркаванне (23 чэрвеня—27 ліпеня 2017 г.)Общественное обсуждение объекта «Градостроительный проект детального планирования территории в границах ул. Старовиленская — ул. Киселева — ул. Куйбышева — ул. Коммунистическая» // Сайт адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. горадабудаўнічы праект развіцця тэрыторыі кваратала, які прадугледжваў перспектыўны знос усіх дамоў і будаўніцтва кварталаў шматпавярховай забудовы. Гэта выклікала абурэнне жыхароў АсмалоўкіCудьба Осмоловки. Репортаж с бурного общественного обсуждения в Минске // Onliner.by, 26.06.2017., рэзананс у СМІ і шырокую публічную дыскусіюВчера обсуждали будущее Осмоловки. 5 глупых вопросов, на которые никто не удосужился ответить // citydog.by, 27.06.2017.Видеофакт: История Осмоловки за одну минуту. Архивные кадры самого «протестного» района столицы // Хартыя’97, 28.06.2017.Зісер — абаронцам Асмалоўкі: «Знайшлі мне спадчыну! Навошта гэтыя баракі ў цэнтры?» // Наша Ніва, 15.06.2017.Пяць прычын, чаму Асмалоўка не павінна быць знесеная // Наша Ніва, 15.06.2017.. На Change.orgСохраните уникальный исторический район Осмоловка в центре Минска // change.org i Petitions.byМы против сноса домов в Осмоловке // petitions.by пачаўся збор подпісаў за захаванне Асмалоўкі як гістарычнай каштоўнасці. Была распачат кампанія ў абарону ад зносу гістарычных квартаў, якая аб’яднала прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, гарадскіх актывістаў, экспертаў з галіны архітэктуры, аховы спадчыны, урбаністыкіАрхитекторы и историки представили план застройки Осмоловки // Хартыя’97, 9.12.2017.. Была арганізавана шырокая інфармацыйная кампанія, праца з праектным інстытутам, гарадскімі чыноўнікамі, было падрыхтавана і прадстаўлена на Рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Дас’е па наданні кварталам ахоўнага статусу, архітэктарамі быў прадстаўлены альтэрнатыўны варыянт забудовы Асмалоўкі з магчымым захаваннем гістарычных будынкаў. 21 ліпеня 2017 года на пасяджэнні Мінгарвыканкама было вырашана адкласці планы па забудове Асмалоўкі, што некаторымі актывістамі было ўспрынята як перамогаМаленькая победа: снос Осмоловки отложили // citydog.by, 21.07.2017.. Пазней Мінгарвыканкам заявіў, што праектаванне дэталёвага плана адкладзенае да зацвярджэння забудовы з прэзідэнтам БеларусіКонцепцию застройки бывшего троллейбусного депо на Машерова согласуют с президентом // TUT.BY, 25.10.2017..

12 лістапада 2018 года пастановай № 68 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь быў зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у межах пр. Машэрава і вул. Старавіленскай, Кісялёва, Багдановіча, Куйбышава, Пашкевіч, Чычэрына і КамуністычнайАб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская — вул. Кісялёва — вул. Багдановіча — пр. Машэрава — вул. Чычэрына — вул. Кісялёва — вул. Куйбышава — вул. Пашкевіч — вул. Багдановіча — вул. Камуністычная ў г. Мінску . Паводле дадзенага праекта кварталы Асмалоўкі трапілі ў зону рэгулявання забудовы, дзе забараняецца змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў наяўных гістарычных будынкаў.

У 2018—2019 гадах ЖКХ Цэнтральнага раёна пад кіраўніцтвам архітэктара-рэстаўратара Раманам Забелам былі праведзеныя работы па рамонце фасадаў усіх будынкаў кварталаў. Па выніку праведзеных прац была вернута цэласнаць архітэктурнага рашэння і гістарычны каларыт забудовы кварталаў.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Осмоловский М. С. Минск : градостроительство столицы Советской Белоруссии / М. С. Осмоловский. — Минск, 1952 (2016). — 131 с.

Спасылкі

Група ў Фэйсбуку актывістаў, якія выступаюць за захаванне гістарычнай Асмалоўкі Старонка электроннай петыцыі

Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Архітэктура Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Міхаіла Асмалоўскага Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі савецкага класіцызму