Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Брашэвічы (Драгічынскі раён). Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1911 г. з цэглы.

Архітэктура Складаецца з трох аб'ёмаў: прытвора-званіцы, малітоўнай залы і трохграннай апсіды. У прасторавай кампазіцыі дамінуе шацёр званіцы з макаўкай і васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам над асноўным аб'ёмам.

У дэкоры выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: аркатура, закамары, какошнікі, вуглавыя калонкі, нішы-крыжы. Зала асветлена двума ярусамі арачных аконных праёмаў. Іканастас створаны ў 1867 г. паводле праекта інжынера Кадрунцава (перанесены з папярэдняга храма).

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Брашэвічы Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1911 год у Беларусі