Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гонар Святой Троіцы ў агр. Войская Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Пабудавана ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі ў 1751—1775 гг. з дрэва як уніяцкаяНГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29..

Архітэктура

Помнік беларускага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Вырашана прамавугольным працяглым зрубам са зрэзанымі ў алтарнай частцы вугламі, што пераходзіць у трохгранную апсіду, двухсхільны гонтавы дах над якой пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры дах завершаны гранёнай яруснай вежачкай з галоўкай. Па баках да апсіды далучаюцца рызніцы, да галоўнага фасада — прамавугольны прытвор. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Вуглы аздобленыя разнымі накладкамі. Дах у сярэдзіне прарэзаны гранёнай вежачкай з галоўкай.

Інтэр'ер

Інтэр'ер зальны, перакрыцце бэлечнае. У алтарнай частцы зрубу ўбудаваныя две бакавыя рызніцы, якія адкрываюцца ў апсіду балконамі. У аб'ёме бабінца — хоры. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. драўляным бела-пазалочаным іканастасам, у якім высокамастацкай драўлянай разьбой выкананы царскія вароты — ажурная вязь вінаграднай лазы з 6 круглымі абразамі-таблеткамі. Абраз 18—19 стст. «Укрыжаванне». Апсіда асвятляецца 2 фігурнымі аконнымі праёмамі.

Званіца

Перад царквой пастаўлена двух'ярусная брама-званіца — чацвярык на чацверыку. Ніжні шырокі 3-арачны ярус выкладзены з цэглы, з трыма лучковымі арачнымі праёмамі. Ён праз шырокі гонтавы адліў пераходзіць у шасцігранны драўляны барабан з шатровым верхам і макаўкай у завяршэнні.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

А. М. Кулагін. Праваслаўныя храмы на Беларусі. Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001 Гродненский православный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце ХІХ века, Том 1. Воронеж, 1899

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:Войская (Камянецкі раён) Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:1775 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі