Лідская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы ў адміністрацыйных межах Астравецкага, Ашмянскага, Іўеўскага, Лідскага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці БеларусіЖурналы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 25 снежня 2014 года // Патрыярхія.Ru .

Гісторыя Сінод Беларускага экзархата на пасяджэнні ад 19 лістапада 2014 года (журнал № 66) пастанавіў прасіць Найсвяцейшага Патрыярха і Свяшчэнны Сінод утварыць Лідскую епархію ў межах Гродзенскай вобласці і высунуў кандыдата на прапанаваную новую кафедруЖурналы Сінода Беларускага экзархата ад 19 лістапада 2014 года.

25 снежня 2014 года рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы, шляхам вылучэння са складу Навагрудскай епархіі, была ўтворана асобная Лідская епархія. Межы Лідскія епархіі былі вызначаны ў межах Астравецкага, Ашмянскага, Іўеўскага, Лідскага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Благачынні (Дабрачынні) Астравецкае Ашмянскае Смаргонскае Іўеўскае Лідскае

Епіскапы Парфірый (Прэднюк) (з 5 красавіка 2015).

Спасылкі

Журналы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 25 снежня 2014 года // Патрыярхія.Ru

Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе