Адкрыты чэмпіянат Гдыні () — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе і праходзіць на спартыўнай арэне Гдыні ў Гдыні, Польшча. Адкрыты чэмпіянат Гдыні быў шостым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці нізкарэйтынгавых першынстваў, якія праходзілі ў кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру ў сезоне 2015/2016.

У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у канцы лютага (першы адкрыты чэмпіянат Гдыні праходзіў у кастрычніку, а розыгрыш 2014 года — у пачатку лютага), а ў нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Гдыні ўключае ў сябе тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 годзе праходзіў толькі адзін кваліфікацыйны раўнд). У асноўную стадыю трапляюць 103 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 25 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Рэкардсменам па колькасці тытулаў, а таксама дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца аўстраліец Ніл Робертсан, які выйграў чэмпіянаты ў 2012 і 2015 гадах. У 2014 годзе перамогу ў Гдыні атрымаў Шон Мёрфі, які на тым жа спаборніцтве зрабіў першую і адзіную максімальную серыю на адкрытых чэмпіянатах Гдыні.

Вынікі

Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты 2012 Ніл Робертсан Джэймі Бёрнэт 4:3 Стывен Магуайр, Майкл Холт 128 2014 Шон Мёрфі Фергал О’Браен 4:1 Мэцью Сэлт, Сэм Бэйрд 128 2015 Ніл Робертсан Марк Уільямс 4:0 Шон Мёрфі, Джымі Робертсан 128 2016 Марк Сэлбі Мартын Гоўлд 4:1 Кайрэн Уілсан, Эндру Хігінсан 128

Фіналісты турніру

Ігрок Ніл Робертсан 2 0 2 2012, 2015 — Марк Сэлбі 1 0 1 2016 — Шон Мёрфі 1 0 1 2014 — Мартын Гоўлд 0 1 1 — 2016 Марк Уільямс 0 1 1 — 2015 Фергал О’Браен 0 1 1 — 2014 Джэймі Бёрнэт 0 1 1 — 2012

Пераможцы турніру паводле краін

Краіна Першы тытул Апошні тытул Англія 2 2 2014 2016 Аўстралія 1 2 2012 2015

Рэкорды адкрытага чэмпіянату Гдыні

Агульныя вынікі розыгрышай

Год Пераможца 2012 Ніл Робертсан Ніл Робертсан (5) Стывен Магуайр (141) 2014 Шон Мёрфі Шон Мёрфі (5) Шон Мёрфі (147) 2015 Ніл Робертсан Ніл Робертсан (6), Шон Мёрфі (6) Ніл Робертсан (142), Марк Джойс (142), Курт Мэфлін (142) 2016 Марк Сэлбі Мартын Гоўлд (4), Марк Сэлбі (4) Род Лоўлер (139), Энтані Хэмілтан (139)

Дасягненні ігракоў

Усе розыгрышы

Найбольшая колькасць выйграных тытулаў 2, Ніл Робертсан (2012, 2015). Найбольшая колькасць фіналаў 2, Ніл Робертсан (2012, 2015). Найбольшая колькасць паўфіналаў 2, Ніл Робертсан (2012, 2015), Шон Мёрфі (2014, 2015). Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў 2, Стывен Магуайр (2012, 2014), Ніл Робертсан (2012, 2015), Шон Мёрфі (2014, 2015), Джад Трамп (2014, 2015). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу 3, Мартын Гоўлд (2012, 2015, 2016). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу 4 (усе розыгрышы), Мартын Гоўлд, Фергал О’Браен.