Штандартэнфюрар () — чын (званне) у СС і СА, адпавядаў чыну палкоўніка.
У 1929 годзе гэты чын быў уведзены ў структуру СС для кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў СС — штандартаў (SS Standarte). Звычайна штандарт фарміраваўся з членаў СС вялікага горада ці дзвюх-трох малых гарадоў. У штандарт уваходзілі тры штурмбаны (SS Sturmbann), адзін рэзервовы штурмбан (з ліку старэйшых членаў СС ва ўзросце 35-45 гадоў) і шпільманцуг (аркестр). Колькасць штандарта даходзіла да 3500 чалавек.
З 1936 года, пасля стварэння войскаў СС, чын штандартэнфюрара адпавядаў чыну палкоўніка і пасады камандзіра палка.
Знакі адрознення штандартэнфюрара СС (Вафен-СС)
Гл. таксама Корпусныя колеры (Войскі СС) Званні і знакі адрознення войскаў СС
Малодшае званнеОберштурмбанфюрарШтандартэнфюрарСтарэйшае званнеОберфюрар
Катэгорыя:Воінскія званні СА Катэгорыя:Воінскія званні СС