Пасу́жа, Пасу́жжа — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Дрэтунь, за 1,5 км на ўсход ад вёскі Конны Бор, у басейне ракі Палата.

Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Плошча вадазбору 2,23 км².

Катлавіна возера мае круглаватую форму. Схілы катлавіны невыразныя, на поўдні вышынёй да 3 м і спадзістыя, параслі лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. У паўднёва-заходняй частцы выцякае ручай у раку Страдань.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна