Двор Таро́нкавічы (, ) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км на паўночны захад ад горада Лепель і чыгуначнай станцыі Лепель, за 132 км ад Віцебска. Праз вёску цячэ рака Каменка. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёску Малыя Таронкавічы і далей па аўтамабільнай дарозе Лепель—Халопенічы. Станам на 2018 год — 4 гаспадаркі, 10 жыхароў.
Гісторыя У 6-м індыкце (1443 або 1458 год) кароль Казімір Ягелончык надаў Станьку Саковічу «у Лукомлі» ў Навасёлках людзей Андрэйку Сядневіча і Грыньку Ісакава, у Таранцэвічах — Хадарца, Сазоўнава брата, Малашку Навумавіча, Малашку трэцяга, Малашку Ялагу, у Грагаровічах — Міхалку Скаробду, Іеўца Кулаковіча, у Пахомавічах — Давідца Аўчынніка, да волі гаспадарскай.Документы Московского архива Министерства юстиции /Сост. М. В. Довнар-Запольский. Т.1. — М., 1897. — С. 32.
У інвентары Чашніцкай воласці 1633 года згадваюцца паселішчы Таронкавічы Малыя і Вялікія, падараваныя Станіславу Саковічу каралём Жыгімонтам. У 1663 годзе згадваецца як маёнтак Таронкавічы ў Полацкім ваяводстве Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 42, с. 124зв..
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Сенненскім павеце. З 12 снежня 1796 года ў Беларускай, з 27 лютага 1802 года ў Магілёўскай губернях. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя маёнтак у Лукомскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе ў маёнтку было 3 двары, 22 жыхары; належаў сялянам, якія валодалі 176 дзесяцінамі зямлі.
З 1 студзеня 1919 года вёска ў складзе БССР, з 2 лютага 1919 года — у РСФСР. З 11 ліпеня 1919 года ў складзе Сенненскага павета, які быў ўключаны ў Віцебскую губерню РСФСР. У 1923 годзе Сенненскі павет быў скасаваны. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ляхавіцкім сельсавеце (з 1927 года цэнтр сельсавета знаходзіўся ў вёсцы Грыгаравічы) Лепельскага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — Полацкай акругі, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі.
Славутасці
Каменныя крыжы, у сярэдзіне 2000-х выцягнуты з крушні ў лесе і пастаўлены на грабяні палявога ўзвышша. Рэшткі бровара (XIX ст.).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Лепельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лепельскага раёна