Ала́ (, ) — былая вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чыркавіцкага сельсавета. Спалена карнікамі ў 1944 годзе. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» — c.336.
Гісторыя Прыгадваецца ў дакументах 1795 годаяк населены пункт Бабруйскага павета Мінскай губерні, вёска мела 6 двароў і з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю. Паводле перапісу 1917 года Ала ўваходзіць у Парыцкую воласць, мела 3 гаспадарчыя двары, у якіх пражывалі 18 жыхароў. У 1926 — 17 двароў, 79 жыхароў.
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы налічвалася 34 двары і 168 жыхароў. Раніцай 14 студзеня 1944 года гітлераўскія карнікі разам з нямецкім вайсковым падраздзяленнем акружылі Алу, дзе ў той час спрабавалі знайсці паратунак многія жыхары навакольных вёсак Антонаўка, Дзеднае, Здудзічы, Іскра, Какаль, Кароткавічы, Мормаль, Плесавічы, Ракшын, Рудня, Сельнае, Чыркавічы (паводле іншых звестак, былі прыгнаны сюды акупантамі). Фашысты загналі людзей у хаты, якія затым падпалілі. Тых, хто ўцякаў, расстрэльвалі або кідалі жывымі назад у агонь. Усяго гітлераўцы загубілі 1758 чалавек (з іх 168 жыхароў Алы), у т. л. 508 жанчын і 950 дзяцей, вёску спалілі (34 двары).
Уратавацца ўдалося 8 жыхарам. Кандрат Зыкун з дачкой і Аляксандр Зыкун схаваліся ў лесе. Вырваліся з агню Андрэй Зыкун, Тарас Колеснеў, Вольга Курловіч з сынам, Арцём Усціменка.
Парэшткі загубленых у Але людзей пахаваны побач брацкай магілы савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні гэтай мясцовасці. У 1958 годзе ўстаноўлены помнік — скульптура ўкленчанага ў жалобе воіна з вянком.
Пасля вайны вёска да былых маштабаў не адрадзілася. Ліквідавана 29 сакавіка 2012 года«Об упразднении деревни Ола Чирковского сельсовета Светлогорского района». Решение Светлогорского районного Совета депутатов от 29 марта 2012 г. № 132.
У 2013 годзе, праз 69 гадоў пасля спалення, на месцы вёскі паставілі паклонны крыж і помнік. З 2017 года збіраліся грошы, каб пабудаваць мемарыял .
У маі 2020 года ўрачыста адкрыты мемарыяльны комплекс на месцы вёскі, які праз 4 гады вырашылі рэканструяваць праз шматлікія памылкі пры будаўніцтве.
Гл. таксама
Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей
Крыніцы
Спасылкі
1758 человек, из них — 950 детей. Как в деревне, о которой мало кто помнит, фашисты устроили 12 Хатыней
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі