Расава́. Сустракаецца таксама варыянт Ра́саў, м. (, ) — былая вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чыркавіцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне За 3 км на захад ад Светлагорска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне (на лініі Жлобін — Калінкавічы), 113 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы, рэчка Жардзянка злучае з ракой Бярэзінай (прыток ракі Дняпро).

Гісторыя

Згадваецца ў рэвізскіх казках 1795 года як вёска Парыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Мела 13 хат. Паводле перапісу 1897 года — 115 жыхароў, 21 двор, працавала карчма.

У 1921 годзе адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «3-ці вырашальны», працавала кавальня. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1943-44 гадах у баях за вёску і наваколлі загінулі 225 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на паўднёвай ускраіне).

14 лістапада 2018 года Светлагорскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб далучэнні вёскі Расава да горада СветлагорскИзменение границ Светлогорска: Расова войдет в состав города.

30 снежня 2019 года скасаванаРешение Светлогорского районного Совета депутатов от 30 декабря 2019 г. № 122 Об упразднении сельских населенных пунктов .

У сакавіку 2020 года заасфальтавалі ўсю вуліцу Цэнтральную.

У верасні 2020 далучана да Светлагорска.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Светлагорска. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду далучаецца кароткая просталінейная вуліца, з усходу — завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Вёска мае аўтобуснае паведамленне з горадам праз прыгарадныя аўтобусныя маршруты, а так жа адзін гарадскі маршрут які рухаецца праз в. Мядкоў. Частка аўтобусаў прыпыняецца на трасе (без заезда ў вёску), астатнія з заездам, у якой маеца некалькі прыпынкаў.

Насельніцтва 1795 год — 13 хат. 1897 год — 21 двор, 115 жыхароў (паводле перапісу). 1917 год — 37 двароў 260 жыхароў (253 беларуса і 7 габрэяў). 1926 год — 50 двароў 269 жыхароў (усе беларусы). 1930 год — 55 двароў, 314 жыхароў. 1959 год — 272 жыхары (паводле перапісу). 2002 год — 70 жыхароў. 2004 год — 69 гаспадарак, 92 жыхара. 2016 год — 154 жыхары.

Славутасці Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку Брацкая магіла

Вядомыя выхадцы І. Н. Усціменка — кавалер 3-х Георгіеўскіх крыжоў. Сяргей Несцеравіч Прач (1919—1986) — беларускі краязнаўца, мовазнаўца.

Крыніцы

Спасылкі