Іскра́ (, ) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чыркавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне Знаходзіцца ў межах гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Выдрыца».
За 5 кіламетраў на поўнач ад Светлагорска, 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне, 2 кіламетры ад прыпынычнага пункта Сельнае, 115 кіламетраў ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Светлагорска. Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Праз вёску праходзіць прыгараднае маршрутнае таксі «Светлагорск — Дзеднае». Рэйсы курсуюць толькі па суботах, што забяспечвае сувязь населенага пункта з раённым цэнтрам.
Гісторыя Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас.
Размешчаны падсобная гаспадарка ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат», фельчарска-акушэрскі пункт, клуб.
Насельніцтва
Колькасць
2004 год — 49 гаспадарак, 72 жыхара
Дынаміка
1959 год — 374 жыхара (паводле перапісу) 2004 год — 49 гаспадарак, 72 жыхара
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Чыркавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі