Юдзе́ўшчына (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.

Знаходзіцца заа 41 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 34 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 125 км ад Мінска.

Назва Было гервяцкае Юдзевіч, гудагайскае прозвішча Юдэйка, граўжышскае Юдойць, лідскае Юдовічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-N296?i=392&lang=pl

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BJ-N3FM-J?cat=2325442&i=18&lang=pl

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-RTQK?i=812&cat=2325442

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9FL-9R4H?i=446&cat=2325345. Ёсць літоўскія Judys, Judeikis, латышскае Jūdishttps://pavardes.lki.lt/?pv=8d64961e8fb06ecce9ff0afb7a4e469b

https://pavardes.lki.lt/?pv=33bb80819bcb9917dbb967cf7a63bffa

https://uzvardi.lv/surname/827910. Засведчанае старое літоўскае двухасноўнае прозвішча Юдвілhttps://www.epaveldas.lt/preview?id=1331%2F1%2F3.

М. Бірыла прозвішчы тыпу Юда звязваў з лексікай тыпу расійскага іуда «здраднік»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 496.. З адпаведнымі прозвішчамі звязваў тапонімы тыпу Юдзічы В. ЖучкевічВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 415..

Гісторыя У 1765 г. вёска ў маёнтку Жары Яна Вазгірда, у Ашмянскім павеце ВКЛ, 2 двары.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць суддзі Іосіфа Вазгірда. У 1897 годзе вёска Юдзеўшчына (яна ж Юзеўшчына), у Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У пач. XX ст. 39 жыхароў, 57 дзесяцін зямлі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Жарскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобл., у верасні 1949 г. створаны калгас імя Берыя. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобл., з 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. Землі ў складзе калгаса імя І. Д. Чарняхоўскага.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1800 год — 22 жыхары, 6 двароў. 1897 год — 41 жыхар. 1921 год — 45 жыхароў, 10 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 52 жыхары, 10 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 42 жыхары. 1988 год — 16 жыхароў, 7 двароў. 2008 год — 7 жыхароў, 4 гаспадаркі. 2009 год — 5 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Людвіноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна