Пянтры́ца — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 14 км, сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Плошча вадазбору 47 км². Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Забалацце. Упадае ў Бярэзіну каля вёскі Перавоз. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Каля вёсак Вінорава і Міхалёва на рацэ плаціны і сажалкі.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны