«Сырако́мля» () — прыватнаўласніцкі герб.

Гісторыя Герб вядомы з сярэдзіны XIV стагоддзя. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага пашыраўся пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. Гербам карысталіся каля 70 родаў, у тым ліку Булгакі, Вайніловічы, Грахольскія, Кандратовічы, Пуцяты.

Апісанне У чырвоным полі срэбны знак у выглядзе літары «W» на ім таксама срэбны крыж. Кляйнод: над прылбіцай з каронай фігуры літары «W» і крыжа паўтараюцца.

Літаратура

Спасылкі Herb:Syrokomla Уладзімір Дарагуж З роду герба «Сыракомля» // «Раённы веснік» - газета Чэрвеньскага раёна

Сыракомля