Шпі́лькі (, ) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавета. Гісторыя Знаходзіцца за 24 км ад Дзяржынска, 25 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.

Першыя згадкі пра вёску Шпількі або Мандрыкі з'яўляюцца ў XIX ст., калі ў яе склад уваходзіла 6 сядзіб. На момант куплі Вітгенштэйнамі ў Радзівілаў вёска мела статус «авульс Шпількі», т.б. была спрэчнай тэрыторыяй.

Згадваецца як засценак у інвентары 1845 года. У 1881 годзе ў Самахвалавіцкай воласці. У пачатку 1920-х гадоў у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.

Насельніцтва 1920-я гады—20 двароў, 114 жыхароў 1991 год — 32 двары, 82 жыхары; 1999 год — 52 жыхары 1.1.2004 года—27 двароў, 55 жыхароў 2010 год — 53 жыхары Вядомыя асобы Ігар Піліпавіч Хадановіч (10 чэрвеня 1940 — 9 студзеня 1966) — беларускі празаік, паэт.

Спасылкі

Катэгорыя:Фаніпальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна