Я́звіны (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя засценак адносіўся да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «10 гадоў БССР», працавала кузня.

Насельніцтва 1909 год — 22 двары, 225 жыхароў 1917 год — 36 двароў, каля 190 жыхароў 1997 год — 38 двароў, 71 жыхар

Вядомыя асобы Юрась Цвірка (нар. 1967) — беларускі акцёр

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бабаўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна