Ване́левічы. Сустракаецца таксама варыянт Няве́лявічы (, ) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавета.
Назва Прынамсі ў сярэдзіне XIX ст. называлася Евангелічы, потым Евангелевічы.
Паводле В. Жучкевіча, ад прозвішча ВанелевічВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 44..
Таксама было віленскае Ванельскіhttps://www.epaveldas.lt/preview?id=1667%2F1%2F18.
Гісторыя У 1924—1929 гадах — цэнтр Евангелевіцкага сельсавета, у 1954—1960 гадах — цэнтр Ванелевіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..
У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Піянер», працавалі ветраны млын і кузня.
Насельніцтва 1970 год — 265 двароў, 830 жыхароў 1997 год — 269 двароў, 641 жыхар
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму, помнік землякам. Пахаваны 9 савецкіх вайскоўцаў і партызан, загінулых у 1944 годзе, а таксама забітыя гітлераўцамі жанчына і 2 дзяцей. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік. У 1977 годзе на ўшанаванне памяці 193 землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, устаноўлена скульптура вайскоўца, абапал якой стэлы з імёнамі загінуўшых.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Доктаравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна