Герду́цішкі (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 50 км ад Мінска, на р. Бярэзіна (прыток Нёмана).
Назва Гердуць Скомантавіч — баярын Вітаўтавых часоў, згадваецца ў 1390—1413 г. Меў маёнтак «на Бярэзіне», які гісторыкамі паводле пісаных крыніцаў не лакалізуецца. Маёнтак ў спадчыну атрымала яго жонка. Памёр бяздзетны, і пасля смерці жонкі вялікі князь аддаў маёнтак свайму пісару.Рымвідас Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: склад — структура — улада / Пераклад з літ.: А. Мікус. Смаленск, 2014. С. 235.
З асновай Gerd- літоўскія прозвішчы Gerdžius, Gerdaitis, Gerd-vainis, Gerd-vilasLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 655, 656..
Гісторыя У XVIII ст. вёска вядома як прыватная ўласнасць у Мінскім ваяводстве ВКЛ. У 1781 г. 53 жыхары, вёска належала пану К. Дзядзерку.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1800 г. уласнасць памешчыка К. Шабоўскага. У 2-й пал. XIX ст. ў складзе Сарочынскага маёнтка. У 1857 г. 27 сялянскіх душ, у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць памешчыка Багарэвіча. Непадалёку знаходзіўся засценак (6 сялянскіх душ), уласнасць памешчыцы Цеханоўскай.
З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі Германіі. Са студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.
З 1921 года вёска, маёнтак i засценак у складзе Польскай Рэспублікі, належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf . Побач з маёнткам размяшчаўся вадзяны млын.
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях.
Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Пятроўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)..
Насельніцтва 1800 год — 114 жыхароў, 15 двароў. 1866 год — 71 жыхар, 9 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_II/560. 1921 год — 143 жыхары, 26 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 184 жыхары, 31 дворWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27. 1969 год — 251 жыхар. 2010 год — 62 жыхары, 33 гаспадаркі.
Інфраструктура Каля вёскі, на рацэ Бярэзіна дом адпачынку «Алеся».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна