Падго́р'е (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета.

Гісторыя У 1858 у вёсцы жыло 5 душ мужчынскага полу, уласнасць Раскудзеўскага, у Мінскім павеце.

З лютага па снежань 1918 акупавана войскамі кайзераўскай Германіі. Падчас польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 па ліпень 1920, а таксама ў сярэдзіне кастрычніка 1920 — войскамі Польшчы. З 1919 у складзе БССР. З 20 жніўня 1924 вёска ў складзе Старасельскага сельсавета Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 — у Мінскай вобласці. У 1941 у вёсцы было 20 двароў, 128 жыхароў. Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 до пачатку ліпеня 1944 акупавана нямецка-нацысцкімі войскамі, загінулі 4 жыхары. Акупанты спалілі 2 двары. З 8 жніўня 1959 — у Мінскам раёне. З 20 лютага 1974 — у складзе Хацежынскага сельсавета, а з 1980 — у складзе Ждановіцкага сельсавета.

У 1997 было 16 гаспадарак, 29 жыхароў. У 2010 было 20 гаспадарак, 27 жыхароў.

Спасылкі

Катэгорыя:Ждановіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна